ФСБ затрымала кіраўніка маскоўскага Следчага камітэту


ФСБ затрымала генерала Аляксандра Дрыманова, які, па дадзеных СМІ, у канцы траўня падаў рапарт аб адстаўцы з пасады начальніка Галоўнага следчага ўпраўлення Следчага камітэту (СКР) па Маскве. Яго падазраюць у атрыманні хабараў ад крымінальных аўтарытэтаў.

ФСБ плануе звярнуцца з хадайніцтвам аб арышце Дрыманава ў Ляфортаўскі суд Масквы.

«Рашэнне аб затрыманні было прынята каля месяца таму, учора ён быў затрыманы па падазрэнні ў дачыненні да атрымання хабару па справе Шакро Маладога», – распавяла крыніца РБК, знаёмая з матэрыяламі расследавання.

У пачатку 2018 года на адным з судовых пасяджэнняў па справе палкоўніка СКР Міхаіла Максіменка пракурор заявіў, што некалькі высокапастаўленых супрацоўнікаў камітэта, у тым ліку Дрыманаў, атрымалі хабар за вызваленне з СІЗА падручнага крымінальнага аўтарытэта Захар Калашова (Шакро Маладога).

ІІ, belsat.eu, паводле РБК

Стужка навінаў