Сёння журналіст Кастусь Жукоўскі асуджаны да чарговага грашовага пакарання.
17 сакавіка суддзя Мазырскага раённага суда Наталля Асадчая сёння аштрафавала гомельскага журналіста-фрылансера Кастуся Жукоўскага на 35 базавых велічыняў паводле артыкула 22.9 КаАП. За нібыта «незаконны выраб прадукцыі СМІ» – супрацу з тэлеканалам «Белсат» без акрэдытацыі ў Міністэрстве замежных справаў – Жукоўскі павінен сплаціць Br 7 млн 350 тыс. руб.
Пра суд фрылансер дазнаўся з СМС-паведамлення, але праз зламаную машыну туды не даехаў.
«Суд праходзіў без майго ўдзелу. Я праз тэлефон папярэдзіў сакратарку суда, што не змагу прыехаць. Думаю, што мая прысутнасць нічога не змяніла б», – лічыць Жукоўскі.
Сёлета гэта ўжо шостая адміністрацыйная справа ў дачыненні да журналіста-фрылансера.
Мазырскія міліцыянты склалі пратакол на падставе сюжэту «Мазыр: спіртзавод банкрутуе», які «Белсат» паказаў 9 лютага.[/vc_column_text]
Сума штрафаў склала Br 45 млн 700 тыс., а з улікам леташніх аналагічных пакаранняў дасягнула Br 77 млн 700 тыс.
ДД