Фотафакт. У Горадні знеслі «крадзены» помнік турысту

Скульптуру паставілі ў мінулым годзе, і мясцовыя жыхары адразу сталі параўноўваць яе з іркуцкаю.

11 сакавіка ў Горадні знеслі помнік турысту, які быў усталяваны ў гэтым горадзе яшчэ ў 2018 годзе да Дня гораду. Помнік стаяў каля мясцовага Дому прафсаюзаў. Але двухметровая драўляная фігура падарожніка вельмі нагадвала помнік турысту ў расейскім Іркуцку, усталяваны за сем год да таго.

Вось так выглядаў помнік турысту ў Горадні. Фота: Васіль Малчанаў/Belsat.eu

Але раптам помнік вырашылі прыбраць. Нажаль, прычыны зносу помніка невядомыя.

Месца, дзе стаяў помнік турысту. Фота: Васіль Малчанаў/Belsat.eu
Месца, дзе стаяў помнік турысту. Фота: Васіль Малчанаў/Belsat.eu

Дарэчы, яшчэ ў 1988 годзе, калі ў Горадні адзначалі 150-ыя ўгодкі нараджэння Кастуся Каліноўскага, ЦК Кампартыі Беларусі і Гарадзенскі гарвыканкам пастанавілі ўсталяваць помнік Каліноўскаму каля Дому прафсаюзаў. Але дагэтуль ні тут, ні ў іншых месцах гораду скульптуры кіраўніку вызвольнага паўстання так і не з’явілася.

У Горадні паставілі «крадзенага» турыста, сметніцы з капелюшамі і помнік Магдэбургскаму праву

МГ / belsat.eu

Hавiны