Фотафакт. У Горадні напярэдадні канцэрту да Дня Волі павесілі камеры відэаназірання


Камеры ўсталявалі ў Каложскім парку, дзе мясцовыя ўлады дазволілі зладзіць мітынг і канцэрт з 13.00 да 17.00.

Фота: Васіль Малчанаў/belsat.eu

Карэспандэнты belsat.eu заўважылі, што ў Горадні, у Каложскім парку, на слупах усталявалі камеры відэаназірання. Менавіта ў тым месцы, дзе будзе стаяць сцэна.

Фота: Васіль Малчанаў/belsat.eu

Такія ж камеры ўсталяваныя на дарозе на ўезд у парк.

Фота: Васіль Малчанаў/belsat.eu

Нагадаем, што 23 сакавіка ў Горадні ў Каложскім парку адбудзецца святочны канцэрт #БНР101. Арганізатары Павел Белавус і Эдуард Пальчыс заклікаюць усіх ехаць у горад над Нёмнам. Арганізатары плануюць для наведнікаў шмат забаваў. Канцэрт і мітынг дазволены ўладамі.

Фота: Васіль Малчанаў/belsat.eu

На святочным канцэрце выступяць Лявон Вольскі, «Крама», «Dzieciuki», Зміцер Вайцюшкевіч і «Дай дарогу». Плануецца, што на свяце будуць гарадзенскія і менскія фудтракі. На імпрэзу абяцаюць пашыць больш за 100 сцягоў, каб раздаць наведнікам.

Фота: Васіль Малчанаў/belsat.eu

«Белсат» ладзіць адмысловы стрым са свята 23-га сакавіка а 12.00 – праз YouTube, сацыяльныя сеткі і тэлебачанне.

Фота: Васіль Малчанаў/belsat.eu

Васіль Малчанаў belsat.eu

Стужка навінаў