Фотафакт: Міхалок на блышыным рынку ў Горадні. Набыў ляльку клоўна


Беларускі музыка, знаходзячыся ў Горадні, вырашыў наведаць мясцовы блышыны рынак, які месціцца ў цэнтры гораду.

Сёння карэспандэнт Belsat.eu выпадкова пабачыў, як Сяргей Міхалок набывае ляльку клоўна.

Учора гурт Сяргея Міхалка адыграў у Горадні канцэрт разам са сваім гуртом «Brutto». Выступ праходзіў у Гарадзенскім культурна-забаўляльным і выставачным цэнтры (былы клуб «Галактыка») і сабраў аншлаг.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў