Фотафакт. Лукашэнку паказалі па БТ у акулярах


Падчас нарады па барацьбе з распаўсюдам каронавіруса Аляксандр Лукашэнка надзеў акуляры. Гэты момант трапіў у эфір «Беларусь 1» і ОНТ.

Лукашэнка падчас нарады па барацьбе з каронавірусам. Скрыншот з відэа «Беларусь 1»

Лукашэнка скарыстаўся акулярамі, каб прачытаць статыстыку наконт смерцяў у Беларусі. Статыстыка яму спатрэбілася для таго, каб даказаць: ад каронавіруса ў Беларусі гіне значна менш людзей, чым ад іншых хваробаў, суіцыдаў, забойстваў, няшчасных выпадкаў і г.д.

Скрыншот з эфіру ОНТ

Некаторыя незалежныя СМІ памылкова паведамілі, што Лукашэнка ўпершыню з’явіўся ў акулярах на публіцы. Але насамрэч гэта мінімум другі выпадак. У 2016 годзе падчас прэс-канферэнцыі для расейскіх журналістаў Лукашэнка скарыстаўся акулярамі, каб прачытаць статыстычныя дадзеныя: «Мне такія дакументы далі, што давядзецца надзець акуляры. Мабыць, першы раз у жыцці». Тады наўпроставая трансляцыя прэс-канферэнцыі ішла па радыё, а ў тэлеверсію эпізод з акулярамі не трапіў.

Пра пагаршэнне зроку Лукашэнкі размовы ішлі і раней за 2016 год. У прыватнасці, журналісты звярталі ўвагу на тое, што Лукашэнка падчас нарадаў і сустрэчаў са СМІ карыстаецца дакументамі з вельмі вялікімі літарамі, каб не было патрэбы браць акуляры. А яшчэ ў 2012 годзе блогеры заўважылі, што падчас нарады побач з ім на стале ляжаць акуляры.

Hавiны
Лукашэнка заявіў, што гатовы асабіста лячыць пацыентаў з каронавірусам
2020.04.07 17:19

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў