Фота дня. Яшчэ адна жанчына-кандыдат


Былая першыя лэдзі ЗША і ў мінулым Дзяржаўны сакратар ЗША Гілары Клінтан пазмагаецца за прэзідэнцкае крэсла ў Злучаных Штатах Амерыкі.

Гілары Клінтан яшчэ ў красавіку 2015 года абвясціла аб вылучэнні сваёй кандыдатуры ад Дэмакратычнай партыі на прэзідэнцкіх выбарах у ЗША, што пройдуць 8 лістапада 2016 года. Ужо цяпер былая першая лэдзі выбудоўвае свой пазітыўны імідж у вачах патэнцыйных выбарнікаў – гэтак 1 кастрычніка яна ўзяла ўдзел у мерапрыемстве супраць псіхаактыўных рэчываў у Бостане.

Гілары не баіцца канкрэтных і вострых выказванняў. У 2008 годзе, калі яна была сенатарам штату Нью-Ёрк, палітык прыгадала выказванне Джорджа Буша-малодшага пра тое, што ён паглядзеў у вочы прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна і ўбачыў у іх душу. «Я б нагадала яму, што Пуцін быў супрацоўнікам КДБ. У яго па вызначэнні не можа быць душы», – заявіла тады сённяшняя кандыдатка на прэзідэнцтва ў ЗША.

Калі Гілары пераможа, яна стане 45- ым па ліку і першым амерыканскім прэзідэнтам-жанчынай.

Выступ беларускай кандыдаткі на прэзідэнцтва Таццяны Караткевіч можна паглядзець ТУТ.

Максім Ярашэвіч, belsat.eu

Стужка навінаў