Фота дня: Пудзіла ад ласёў


У беларускіх вёсках ратуюць ураджай капусты ад набегаў рагатых жывёлін.

Беларускі фермер Уладзімір Жабёнак асцерагаецца, што ўраджай капусты на ягоным полі могуць знішчыць ласі. Каб выратаваць гародніну гаспадар зладзіў з палак і цыраты адмысловае пудзіла. Цырата мае трапятаць на ветры ды адпужваць лясных жывёлін.

Гаспадарка Уладзіміра Жабёнка называецца «Сядзібай Аратага» і месціцца непадалёк ад вёскі Апанасёнкі ў Віцебскай вобласці.

Максім Ярашэвіч, belsat.eu

Стужка навінаў