Фолк-фэст «Камяніца 2016» абвесціў поўную праграму: выступяць «Ветах», «Троіца» і Паліна Рэспубліка


У Музеі народнай архітэктуры і побыту пад Менскам 10 верасня пры падтрымцы банку «БэлВЭБ» адбудзецца 8-ы штогадовы фолк-фестываль «Камяніца 2016». Уваход будзе адчынены з 12:00, імпрэза працягнецца ад 13:00 да 22:00 гадзіны.[/vc_column_text][vc_single_image image=”280656″ img_size=”large”][vc_column_text]Спявачка з Расеі Іна Жаланная[/vc_column_text][vc_column_text]

Музыка

Агулам у фестывалі возьмуць удзел больш за 20 калектываў і сольных артыстаў, якія выступяць на дзвюх сцэнах і некалькіх дадатковых пляцоўках. І гэта не ўлічваючы іншых забаў – сумаваць не будзе калі!

Музычная праграма пачнецца а 13:00. Першымі на галоўную сцэну выйдуць фолк-ансамбль «Ветах», этна-трыа «Троіца» і Паліна Рэспубліка. Пасля выступіць гурт «ТаРута» (Украіна), спявачка Іна Жаланная (Расея) і гурт «Re1ikt». Фінальную кропку паставіць этна-трансавы калектыў «Оле Лукойе» (Расея).

Паралельна з галоўнай будзе працаваць другая сцэна, дзе а 14:40 вядомы ўсім Мядзведзь Топа з’явіцца на публіцы разам з фолк-ансамблем «Мілавіца». Таксама на ёй выступяць фолк-калектывы «Варган», «Мярэжа» «Бараўлянская крынічка», «Явар», «Патрыцыя Свіціна».

Акрамя гэтага а 14:00 у драўлянай царкве ў цэнтры музею народныя песні выканае фолк-калектыў «Рада». А 15:00 каля кавярні «Беларуская карчма» Студэнцкага этнаграфічнага таварыства распачне паказ аўтэнтычнага беларускага вяселля з адпаведнымі абраду песнямі і танцамі. А 18:00 усе гледачы фестывалю разам з праектам «Спеўны сход» выканаюць народную песню «Купалінка».[/vc_column_text][vc_single_image image=”280648″ img_size=”large”][vc_column_text]На «Камяніцы 2016» можна будзе павучыцца плесці паясы[/vc_column_text][vc_column_text]

Майстар-класы і забавы

Ад 13:00 да 15:00 гадзіны будзе адбывацца больш за 10 майстар-класаў, падчас якіх можна будзе максімальна блізка пазнаёміцца з народнымі рамёствамі і нават нешта зрабіць самім. Гледачоў чакае ганчарства на крузе і кераміка, аплікацыя з саломкі і кавальская справа, пляценне з лазы і маляванне каляровым пяском, прадзенне і мыльныя бурбалкі, тэкстыльная лялька і ткацтва на дошчачках, пляценне паясоў і чаканка манет.

Ад 13:00 гадзіны пачнуць сваю працу і забаўляльныя пляцоўкі: лучна-арбалетны цір і барацьба на паясах, катанне на конях і поні, народныя танцы і палёты на гіраплане, а таксама дзіцячая пляцоўка ад Сямейнага цэнтру Кацярыны Каўровай, выставы мастакоў Ганны Сілівончык, Васіля Пешкуна, Алеся Пушкіна, фатографаў Віктара Малышчыца і Аляксандра Ждановіча.

Фестывальнае харчаванне ў традыцыях беларускай кухні забяспечаць выязныя пункты ад сталічных рэстарацыяў «Камяніца», «Грай», «Агінскі», а таксама чынная на тэрыторыі музею «Беларуская карчма».[/vc_column_text][vc_single_image image=”280668″ img_size=”large”][vc_column_text]На «Камяніцы 2016» можна будзе пастраляць з лука і арбалета[/vc_column_text][vc_column_text]

Як даехаць?

На асабістым аўто ці ровары, а таксама на бясплатным фестывальным аўтобусе, які будзе курсаваць ад станцыі метро «Малінаўка» і назад. Ад 12:30 да 14:15 і ад 18:45 да 23:00 інтэрвал руху – 15 хвілін, ад 14:15 да 18:45 – 30 хвілін.

Квіткі на фестываль: дарослыя – 10 рублёў, студэнты – 7 рублёў, школьнікі – 5 рублёў. Набыць можна на ўваходзе, але, каб пазбегнуць магчымай чаргі, рэкамендуем набываць на сайтах і ў касах Bycard, SMSbilet.

Дашкольнікі і гледачы ў поўных версіях нацыянальнага строю (ад абутку да галаўнога ўбору) праходзяць бясплатна.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў