Фірмы Гуцэрыева паставяць у Беларусь 300 тысячаў тонаў нафты


У студзені–лютым кампаніі групы «Сафмар» планавалі паставіць у Беларусь за 950 тысяч тон нафты. Ілюстратыўнае фота – Yegor Aleyev / TASS / Forum

Кампаніі групы «Сафмар», падкантрольнай расейскаму бізнесоўцы Міхаілу Гуцырыеву, плануюць паставіць у сакавіку ў Беларусь больш 300 тысячаў тонаў нафты, распавяла «Tut.by» крыніца, знаёмая з планамі кампаніі.

«У планах – 300 тысяч тон па «трубе» на Наваполацк», – распавёў суразмоўца.

Паводле крыніцы, фірмы Гуцэрыева збіраюцца паставіць таксама пэўную колькасць нафты чыгуначным транспартам, але аб’ёмы не ўдакладніў.

Паводле «Белнафтахіму, у сакавіку апроч «Сафмара» нафту на беларускія НПЗ паставяць яшчэ пяць расейскіх фірмаў.

Таксама вядома, што «Белнафтахім» чакае на пастаўку 160 000 тонаў нафты ад азербайджанскай кампаніі «Socar», якую ў Беларусь паставяць праз Украіну.

Hавiны
У сакавіку Беларусь пачне імпартаваць нафту праз Украіну
2020.02.25 15:46

У студзені–лютым нафту ў Беларусь пастаўлялі кампаніі расейскага алігарха Міхаіла Гуцэрыева, якога звязваюць сяброўскія адносіны з Аляксандрам Лукашэнкам. Беларусь таксама закупіла 86 тысяч тон нарвежскай нафты.

Апошнія два месяцы айчынныя НПЗ працавалі працуюць на палову сваёй магутнасці ў сувязі з адсутнасцю доўгатэрміновых кантрактаў з расейскімі пастаўшчыкамі.

Беларускія НПЗ за два першыя месяцы гэтага года перапрацуе каля 1,8 млн тон нафты, хаця першапачаткова планавала каля 4 млн тон.

ДД belsat.eu

Стужка навінаў