«Фільтруйце базар»: людзі ў камуфляжы заблакавалі будынак украінскага тэлеканалу «NewsOne»

Каля 50 невядомых людзей завалілі мяшкамі з пяском браму кіеўскага офісу тэлеканалу.

Паводле аднаго з ініцыятараў блакады, украінскі народны дэпутат Яўген Мураеў павінен папрасіць прабачэння за тое, што назваў«Еўрамайдан» у эфіры «NewsOne» дзяржаўным пераваротам.

Актывіст паабяцаў, што падобныя акцыі блакавання чакаюць усе «ватныя тэлеканалы краіны», паведамляе ўкраінскае выданне unian.net.

Удзельнік блакады нагадаў, што пасля падобнай акцыі ўкраінскі тэлеканал «Интер» змяніў сваю палітыку і пачаў «фільтраваць базар».

Журналісты тэлеканалу звязваюць блакаду з трансляцыяй акцыі экс-губернатара Адэскай вобласці Міхэіла Саакашвілі (лідар партыі «Рух нових сил»).

3 снежня Саакашвілі зладзіў у Кіеве «Марш за народный импичмент», у якім узялі ўдзел каля 5000 асобаў. Пратэстоўцы патрабавалі прыняць закон аб антыкарупцыйным судзе і імпічменце прэзідэнта.

Палітык паабяцаў заблакаваць 10 снежня адміністрацыю прэзідэнта Украіны.

ЮВ, belsat.eu

Hавiны