Фільм «Стрыптыз і вайна», зняты пры ўдзеле «Белсату», перамог на фестывалі ў Нямеччыне


Стужка атрымала ўзнагароду ад міжнародных кінакрытыкаў у дакументальным кіно на фестывалі goEast Film Festival.

Менавіта ў Нямеччыне адбыўся прэм’ерны паказ аднаго з найбольш пакутных праектаў у жыцці рэжысёра.

Адметна, што секцыя галоўнага конкурсу ўключала поўнаметражныя ігравыя і дакументальныя стужкі, не падзяляючы іх на розныя катэгорыі.

«Кінафестываль «goEast» у Вісбадэну факусуецца на кінематографе Усходняй і Цэнтральнай Еўропы. Адметна, што ў галоўным конкурсе дакументальныя стужкі на роўні прадстаўлены з ігравымі (гульнявымі) і не выдзяляюцца ў асобную катэгорыю. З аднаго боку, гэта цешыць, бо такім чынам даказваецца, што мова кіно ўніверсальная.

З іншага, прэтэндаваць на ўзнагароды разам з удзельнікамі Каннаў, Берлінале і г.д., цяжкавата. Таму прыз ад міжнароднай федэрацыі кінакрытыкаў FIPRESCI для нас вельмі каштоўны. Гэта першы фестываль, дзе »Стрыптыз і вайну« паказалі. Мы адчувалі захапленне публікі стужкай падчас прагляду і сустрэч».

Напрыканцы красавіка фільм едзе на самы буйны фестываль дакументальнага кіно Паўночнай Амерыкі «Hot Docs».

Фільм будзе прэзентаваны ў праграме «World Showcase», у якой удзел бяруць найлепшыя негульнявыя фільмы з усяго свету з магчымасцю атрымаць прыз глядацкіх сімпатыяў.

Праца над фільмам цягнулася 4 гады.

Працы беларускага рэжысёра Андрэя Куцілы не раз перамагалі ў прэстыжных конкурсах.

Глядзіце стужкі Андрэя Куцілы на нашай старонцы:

Поўны спіс фільмаў і рэпартажаў Андрэя Куцілы

ДР belsat.eu

Стужка навінаў