Найлепшым дакументальным фільмам ў Нацыянальным конкурсе міжнароднага фестывалю «Лістапад» прызналі стужку «Госці», якую зняў адмыслова для «Белсату» рэжысёр Андрэй Куціла.
Стужка «Госці» будуецца на ўважлівым і працяглым назіранні за жыццём унікальнага паселішча ў Беларусі – першага і, бадай, адзінага нефармальнага прытулку для бедных і знямоглых людзей.[/vc_column_text]
Пасля пасяліўся ў вёсцы Аляксандраўка Шчучынскага раёну, дзе зарганізаваў незвычайны прытулак, стаў прымаць і даглядаць бедных, хворых, бяздомных людзей, дапамагаць ім аднавіць дакументы і вярнуцца да нармальнага ладу жыцця. Неўзабаве неабыякавыя беларусы пачалі дапамагаць прыстанку ежай, адзеннем ды іншым. Але мясцовым уладам ініцыятыва Аляксея прыйшлася недаспадобы. З самага заснавання і цягам трох гадоў складанага існавання чыноўнікі прымушалі былога фельчара зачыніць прытулак. У пошуках ахвяраванняў і духоўнага падтрымання Аляксей выправіўся ў Італію…
Увесь калектыў «Белсату» сардэчна віншуе рэжысёра Андрэя Куцілу ды жадае яму новых творчых поспехаў.
З Аляксандраўкі даходзяць весткі, што прытулкам Аляксея Шчадрова зноў зацікавілася міліцыя. Існуе пагроза, што бяздомнікаў могуць пазбавіць даху над галавой.
Максім Ярашэвіч, belsat.eu