Філіпіны адправілі больш за тысячу тонаў смецця назад у Канаду


Пасля шматмесячнай дыпламатычнай спрэчкі Філіпіны вяртаюць Канадзе больш за 1300 тон адкідаў. Сухагруз «MV Bavaria» з 69 кантэйнерамі 31 траўня пакінуў філіпінскую гавань Субік. У канцы чэрвеня гэты карабель пад сцягам Ліберыі мае прыбыць у Ванкувэр на заходнім узбярэжжы Канады, піша dw.com.

Канфлікт вакол смеццевых адкідаў многія месяцы азмрочваў стасункі паміж Філіпінамі і Канадай. Прэзідэнт краіны Радрыга Дуцертэ нават пагражаў Канадзе «вайной».

Фота: George Buid / ZUMA Wire / FORUM

Канадскае смецце было дастаўлены на Філіпіны яшчэ ў 2013-2014 гадах. У больш чым ста кантэйнерах утрымліваліся бытавыя адкіды, у тым ліку пластыкавыя бутэлькі, пластыкавыя пакеты, макулатура і скарыстаныя падгузнікі. Філіпінскія ўлады заявілі, што ўсё смецце няслушна задэклараванае як пластыкавыя адкіды. З тых часоў кантэйнеры знаходзіліся ў караблі ў гавані Субік, што на адлегласці каля 80 кіламетрах ад сталіцы Філіпінаў Манілы.

Вайна праз смецце

Некалькі месяцаў таму канфлікт паміж дзвюма краінамі выйшаў на дыпламатычны ўзровень. Філіпіны запатрабавалі ад Канады забраць смецце, аднак урад у Атаве адмовіўся, бо смецца было перавезена прыватнай кампаніяй паводле кантракту. У выніку Філіпіны адклікалі свайго пасла ў Канадзе і зафрахтаваны сухагруз для вяртання смецця. Кіраўнік адміністрацыі порта Субік-Бі Вільма Эйсма назвала гэта «момантам гонару для філіпінцаў». Кіраўнік МЗС Філіпінаў Тэадор Лаксін заявіў, што канфлікт вычарпаны.

Смецце ў Азію

Філіпіны – не адзіная краіна паўднёва-ўсходняй Азіі, якая прымае смецце з прамыслова развітых дзяржаў. У апошні час, аднак, узмацніўся грамадскі рух, мэта якога – не дапусціць ператварэння рэгіёну ў «сусветную смеццевы звалку». Толькі некалькі дзён таму назад Малайзія абвесціла пра вяртанне адпраўкі 4 тысячаў тон смеццевых адкідаў.

Абноўлена
«Гарадзенскія Мальдзівы» ператвараюць у смеццевы палігон
2019.04.16 10:28

СК belsat.eu

Стужка навінаў