Філарэт «адхіліў» Томас і стаў пажыццёвым патрыярхам


У Кіеве адбыўся скліканы патрыярхам Філарэтам «Памесны сабор». Падчас мерапрыемства прынята рашэнне пра аднаўленне ліквідаванай летась Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхату (УПЦ КП), не перадаваць маёмасць Праваслаўнай царкве Украіны, «адхілены» Томас, а Філарэта зацвердзілі патрыярхам пажыццёва. Пра гэта паведамляе Telegram-канал «Украінскай праўды» «УП.Off the record».

Паводле пастановы сабору сцвярджаецца, што УПЦ КП зарэгістраваная дзяржаўным органам і працягвае сваё існаванне.

Філарэт адзначыў, што яго не асабліва турбуе непрызнанне Кіеўскага патрыярхату.

«Нам царква патрэбна не для прызнання, а для таго, каб яна была святой і апостальскай» – заявіў Філарэт.

Паводле Філарэту, ён зможа «захаваць Кіеўскі патрыярхат, які хоць і будзе невялікім, але ператворыцца ў вялікую царкву».

У сваю чаргу сінод ПЦУ, які прайшоў напрыканцы траўня сёлета адзначыў унутранае адзінства Праваслаўнай царквы Украіны і выказаў падтрыманне мітрапаліту Кіеўскаму і ўсёй Украіны Епіфанію. Таксама была прынята пастанова, згодна якой любыя мерапрыемствы, якія ладзяцца ад імя УПЦ КП, з’яўляюцца незаконнымі.

Адметна, што гэта не першая спроба рэаніваць Кіеўскі патрыярхат. Праўда раней на запрашэнне Філарэта амаль ніхто з прадстаўнікоў царквы не прыйшоў.

Hавiны
Патрыярх Філарэт склікае сабор для непрызнання Томасу і аднаўлення Кіеўскага патрыярхату
2019.06.11 16:22

Праваслаўная царква Украіны згодна рашэннем Сіноду Сусветнага патрыярхату яшчэ 11 кастрычніка 2018 году атрымала Томас аб аўтакефаліі. Цырымонія падпісання Томасу адбылося 5 студзеня бягучага году ў Стамбуле, а ўжо 6 студзеня Сусветны патрыярх Варфаламей перадаў Праваслаўнай царквы Украіны Епіфанію посах і Томас аб аўтакефаліі. У гэты ж дзень Томас прыбыў ва Украіну.

Раней Сінод Праваслаўнай царквы Украіны пацвердзіў намер кіравацца статутам, які быў прыняты на Абʼяднаўчым саборы 15 снежня 2018 года. Адзіны, хто не падпісаў гэтае рашэнне, – гэта ганаровы патрыярх ПЦУ Філарэт.

Hавiны
Украіна абрала кіраўніка памеснай праваслаўнай царквы, ім стаў мітрапаліт Епіфаній
2018.12.15 17:40

СК belsat.eu

Стужка навінаў