Фігуранты «справы прафсаюзаў» патрапілі пад амністыю

Лідары прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч і Ігар Комлік патрапілі пад дзеянне закона аб амністыі. Такое паведамленне асуджаныя атрымалі з боку пракуратуры, паведамляе praca-by.info.

«У адпаведнасці з пастановай мне скарачаецца тэрмін адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу часткова на адзін год. На гэтым тыдні мы падаем скаргу ў Вярхоўны суд аб адмене абсурднага рашэння суда Савецкага раёну, якое пацвердзіў Менскі гарадскі суд. Мы асуджаныя незаконна. І калі Вярхоўны суд не адменіць гэтае рашэнне, у нас застаецца адзін шлях – Камітэт па правах чалавека ААН», – растлумачыў Генадзь Фядыніч.

Лідараў незалежнага прафсаюзу РЭП пакаралі 4 гадамі «хатняй хіміі». Стрым

Суд Савецкага раёну Менску 24 жніўня 2018 года пакараў кіраўнікоў прафсаюзу РЭП Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка 4 гадамі абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, прызнаўшы іх вінаватымі ў нявыплаце падаткаў у асабліва буйным памеры. Суд вырашыў таксама спагнаць з іх 47 746 руб у якасці кампенсацыі шкоды, а таксама дзяржаўную мыту ў памеры больш за 2 тыс. рублёў і працэсуальныя выдаткі – 1 470 руб з кожнага. Праваабаронцы і грамадзянская супольнасць Беларусі лічыць пераслед Фядыніча і Комліка палітычна матываваным.

30 сакавіка сёлета міліцыянты затрымалі Генадзя Фядыніча ў яго ж кватэры. Сілавікі абвінавацілі яго ў парушэнні забароны ўжываць алкаголь. Сам лідар прафсаюзу абвінавачванне адмаўляе.

«Выпіў крыху каньяку». Фядынічу вынеслі першае папярэджанне

СК belsat.eu

Hавiны