«Фергана»: Іслам Карымаў памёр


Аўтарытэтнае інфармацыйнае агенцтва паведаміла пра смерць прэзідэнта Узбекістана. Паводле інфармацыі крыніц парталу, смерць адбылася ў 15-16 гадзін па ташкенцкім часе (каля 13-14 гадзін па беларускім).

Афіцыйныя ўлады Узбекістану пакуль маўчаць.

78-гадовага Іслама Карымава шпіталізавалі ў суботу раніцай з-за кровазліцця ў мозг. Сёння ягоная дачка распавяла падрабязнасці, папрасіўшы не спекуляваць. Карымаў кіраваў Узбекістанам з сакавіка 1990 года. У сакавіку 2015 года яго абралі ў чарговы раз. На выбарах ён набраў больш за 90% галасоў.

Хто стане пераемнікам узбекскага дыктатара?

ДР belsat.eu паводле fergananews.com

Стужка навінаў