Фэйкавы мінёр гандлёвых цэнтраў у Менску можа сесці ў турму на пяць гадоў

Следчы камітэт Беларусі завёў крымінальную справу па факце ілжывага паведамлення пра небяспеку (ч. 1 арт. 340), якое даслалі ў кантакт-цэнтр Беларускай чыгункі.

31 сакавіка ГЦ «Галілеа», «Замак» і менскі чыгуначны вакзал эвакуявалі праз небяспеку выбуху.

З вакзалаў, «Галілеа» і «Замка» у Менску эвакуявалі людзей

Паводле СК, следчыя «правялі агляд месца працы адмыслоўца», які прачытаў паведамленне аб мініраванні.

ЮВ belsat.eu

Hавiны