Фэйкавая старонка не абараніла ад крымінальнай адказнасці


Карыстальнік з імем Вольга Іванова з Віцебску на сваёй старонцы ў сацсетках пад публікацыяй пра будоўлю ў абласным цэнтры лядовай пляцоўкі і басейну размясціў каментар, у якім абразіў службовых асобаў. Пасля звароту прадстаўнікоў улады ў міліцыю гэтая гісторыя сталася падставаю для правярання, паведамляюць на сайце Віцебскага УУС.

Фота: vitebsk.mvd.gov.by

Міліцыянты выявілі, што «Вольгай Івановай» насамрэч з’яўляецца 35-гадовы працаўнік Віцебскага ЖРЭТ. Растлумачыць прычыны сваіх паводзінаў, а таксама чаму дарослы мужчына падпісваўся жаночымі імем і прозвішчам ён так і не змог.

Цяпер у дачыненні да яго заведзеная крымінальная справа паводле артыкулу 369 КК Рэспублікі Беларусь (Абраза прадстаўніка ўлады). Ягоныя віртуальныя каментары могуць стаць падставаю для пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі на тры гады турэмнага зняволення.

ВІДЭА
«Пуцін ***** рэальны, а не казачны». Актывіста будуць судзіць за статус «УКантакце»
2019.05.15 15:15

СК belsat.eu

Стужка навінаў