Фэдэрыка Магерыні не прыедзе ў Менск

У сталіцы Беларусі сустрэча высокага ўзроўню ў межах «Усходняга партнёрства» адбудзецца без Вярхоўнага прадстаўніка ЕЗ па вонкавых справах і палітыцы бяспекі Фэдэрыкі Магерыні. Пра гэта паведамляе Reform.by са спасылкай на сваю крыніцу.

Верагодна, што адмена візіту Магерыні звязана з тым, што Беларусь не зможа наведаць кіраўнік МЗС Польшчы Яцэк Чапутовіч. У Варшаве адбываюцца жалобныя мерапрыемствы ў сувязі са смерцю палітыка Карнэля Моравецкага, аднаго з лідараў польскай «Салідарнасці».

У сувязі з адменай візіту Вярхоўнага прадстаўніка Еўразвязу па вонкавых справах і палітыцы бяспекі Фэдэрыкі Магерыні свой візіт у Беларусь адмяніў і міністр замежных справаў Літвы Лінас Лінкявічус.

«Так, мы пацвярджаем адмену візіту кіраўніка МЗС Літвы. Я не магу вам патлумачыць прычыны адмены візіту, мы чакаем тлумачэнняў», – паведаміла TUT.BY Раса Якілайтэне, прэс-сакратар кіраўніка МЗС Літвы.

Міністр замежных справаў Латвіі Эдгар Рынкевічс: Візіт Лукашэнкі зможа палепшыць стасункі з ЕЗ

У Беларусі Фэдэрыка Магерыні мелася сустрэцца з прэм’ер-міністрам Сяргеем Румасам і кіраўніком краіны Аляксандрам Лукашэнкам.

У прадстаўніцтва Еўрапейскага звязу ў Беларусі аператыўна пракаментаваць прычыны адмену візіту кіраўніцы еўрадыпламатыі ў Менск «Белсату» не змаглі.

Кіраўніца еўрапейскай дыпламатыі хоча наведаць Беларусь

СК belsat.eu

Hавiны