Паводле ГУБАЗ МУС, фанаты футбольнага клубу «Слуцк» ужылі фізічную сілу супраць грамадзянаў, якія знаходзіліся ў грамадскім транспарце і распылілі ў салоне слезацечны газ.
Менскія праваахоўнікі ўжо распачалі крымінальную справу ў дачыненні да траіх маладых людзей па ч.3 арт. 339 Крымінальнага кодэксу «Хуліганства».
Чытайце таксама >>> Футбольны фанат: «У кабінетах ГУБАЗ вісяць сцягі менскіх «Тарпеда» і «Дынама»
Міліцыя просіць відавочцаў здарэння звярнуцца ў дзяжурную частку па тэлефонах (17) 218-78-45 (29) 149-99-71 (29) 767-67-28 (25) 549-01-70.