«Facebook» выдаліў больш за 1900 фэйкавых старонак з РФ. Яны ў тым ліку пісалі пра падзеі ва Украіне


Працаўнікі «Facebook» выдалілі 1907 старонак (у тым ліку 1757 суполак) у сацсетцы, якія мелі дачыненне да Расеі.

Як гаворыцца ў заяве кампаніі, усе яны былі ўцягнутыя ў «скаардынаваная недакладныя паводзіны» і займаліся рассыланнем спаму. Частка старонак размяшчала матэрыялы, прысвечаныя Украіне – у тым ліку вайне на Данбасе, карупцыі, праблеме ўцекачоў і г.д. Адміністратары выдаленых старонак вялі іх з фэйкавых акаўнтаў.

Дадзеныя аб выдаленых старонках былі перададзеныя ў праваахоўныя органы, дадалі ў «Facebook».

Кампанія «Facebook» рэгулярна з верасня 2017 года блакуе фэйкавыя акаўнты, у тым ліку звязаныя з Расеяй і «фабрыкай троляў», нагадвае «Медуза».

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў