«Facebook» аштрафуюць на $ 5 мільярдаў


Федэральная гандлёвая камісія ЗША зацвердзіла пагадненне з «Facebook», у адпаведнасці з якім кампанія мусіць выплаціць каля $ 5 мільярдаў за парушэнне працэдуры выкарыстання дадзеных. Пра гэта паведамляе Reuters.

Цяпер рашэнне камісіі мусіць зацвердзіць Мінюст ЗША. Калі рашэнне набудзе моц, гэта будзе самы вялікі штраф, калі-небудзь выплачаны тэхналагічнай кампаніяй.

Камісія пачала расследаванне супраць «Facebook» пасля скандалу з брытанскай кансалтынгавай кампаніяй «Cambridge Analytica», якая незаконна атрымала дадзеныя 87 мільёнам карыстальнікаў сацсеткі для выкарыстання ў палітычнай рэкламе. Кіраўнік «Facebook» Марк Цукербэрг ў сакавіку 2018 года прызнаў, што сацсетка дапусціла некалькі памылак праз што асабістыя дадзеныя мільёнаў карыстальнікаў былі выкарыстаныя ў палітычных мэтах.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў