ЕЗ прыпыніў дзеянне базавага дакумента еўразоны


У Бруселі падтрымалі прапанову Еўракамісіі часова прыпыніць дзеянне базавага дакумента еўразоны – Пакта стабільнасці і росту. Пра гэта гаворыцца ў адпаведнай заяве Рады Еўропы.

Упершыню Брусель звярнуўся да такой захады, як прыпыненне Пакта стабільнасці і росту. Пакт прадугледжвае абмяжаванне ўзроўню дэфіцыту бюджэту краінаў еўразоны на 3 % ВУП, узровень дзяржпазыкаў – 60 % ВУП. Адмена гэтых абмежаванняў абумоўленая пандэміяй каронавірусу. Краіны ЕЗ змогуць уліваць дадатковыя сродкі ў эканоміку дзеля барацьбы з наступствамі ад эпідэміі.

Еўракамісія прапанавала прыпыніць дзеянне Пакта стабільнасці і росту яшчэ 20 сакавіка. 23 сакавіка прапанову падтрымалі, але на які тэрмін плануецца прыпыненне Пакту, не ўдакладняецца.

Пандэмія COVID-19 прывяла да істотнага эканамічнага крызісу не толькі ў Еўропе, але і ва ўсім свеце.

Hавiны
«Страцілі вельмі шмат грошай». Як каранцін паўплываў на працу беларусаў за мяжой
2020.03.23 20:07

СКbelsat.eu

Стужка навінаў