Эвакуявалі 560 дзяцей: у Мёрах адбыўся выкід аміяку

Ратаўнікі на месцы аварыі. Фота: МНС

Раніцай 25 верасня ў Мёрах (Віцебская вобласць) адбыўся выкід аміяку. Інцыдэнт здарыўся ў цэху полацкага філіялу ААТ «Малако», паведамілі ў Міністэрстве надзвычайных сітуацыяў.

Выкід аміяку адбыўся ў выніку разгерметызацыі зварнога шва халадзільнай устаноўкі на ўчастку ад выпарніка да размеркавальніка вільгаці. Персанал самастойна пакінуў прадпрыемства.

Пажар у чарнобыльскай зоне: улады сцвярджаюць, што радыяцыйны фон не змяніўся

Працаўнікі МНС эвакуявалі ў бяспечнае месца са школы, што знаходзіцца за 200 метраў ад месца аварыі, 560 дзяцей і 110 чалавек персаналу.

Ліквідацыя ўцечкі ў Мёрах. Фота: МНС

Уцечка ліквідаваная. Пацярпелых няма.

Прычына аварыі высвятляецца.

МГ belsat.eu

Hавiны