Еўропа пратэстуе супраць паліцэйскага гвалту і расізму


У шэрагу краінаў Еўропы цягам выходных адбыліся масавыя акцыі пратэсту супраць паліцэйскага гвалту. Мітынгоўцы ладзілі акцыі пад лозунгам «Black Lives Matter» («Жыцці цемнаскурых маюць значэнне»), піша Бі-Бі-Сі.

Акцыі пратэсту супраць расізму і паліцэйскага гвалту адбыліся ў многіх краінах Еўропы. Прычынай акцыяў стала забойства ў ЗША падчас затрымання афраамерыканца Джорджа Флойда. Мітынгі ў краінах ЕЗ часта перарасталі ў сутычкі з паліцыяй.

У Лондане пратэст каля рэзідэнцыі прэм’ер-міністра перарос у супрацьстаянне мітынгоўцаў з паліцыяй, пацярпелі 14 сілавікоў.

Hавiны
У ЗША усім паліцыянтам, датычным да гібелі Флойда, высунулі абвінавачванні
2020.06.04 07:53

У Бруселі спачатку праходзіла мірная акцыя перад Палацам правасуддзя. А пазней у раёне Мантож, дзе жывуць у асноўным выхадцы з Афрыкі, распачаліся беспарадкі. Мітынгоўцы грамілі вітрыны крамаў. Паліцыя ўжывала вадамёты і затрымала каля 150 асобаў.

У Берліне каля 15 тысячаў чалавек выйшлі на плошчу Аляксандарплац. Мітынгоўцы напрыканцы акцыі пачалі шпурляць у паліцыю камяні і бутэлькі. Сілавікі затрымалі каля 100 асобаў.

У ЗША ўлады краіны распачалі аслабляць абмежавальныя захады, якія ўвялі пасля беспарадкаў падчас акцыяў. У гарадах адмянілі каменданцкую гадзіну, прэзідэнт Доналд Трамп загадаў вывесці Нацыянальную Гвардыі з Вашынгтона.

Hавiны
Пратэсты праз смерць Джорджа Флойда перакінуліся з ЗША ў Еўропу
2020.06.03 09:48

СК belsat.eu

Стужка навінаў