Еўразвяз зноў заклікаў Беларусь да адмены смяротнага пакарання


10 кастрычніка ў Еўропе і свеце адзначаецца Дзень барацьбы супраць смяротнага пакарання. З гэтай нагоды Вярхоўны прадстаўнік Еўразвязу па замежных справах і палітыцы бяспекі Федэрыка Магерыні і Генеральны сакратар Савета Еўропы Марыя Пейчынавіч Бурыч зрабілі сумесную заяву.

У заяве адзначаецца, што 142 краіны, якія прадстаўляюць 74% дзяржаў-чальцоў ААН, ужо спынілі прымяненне смяротнага пакарання, альбо выключыўшы яе са свайго крымінальнага кодэксу, альбо не ўжываючы пакаранне на працягу доўгага часу. Тэндэнцыя да адмены працягваецца, колькасць смяротных прысудаў і пакаранняў смерцю таксама падае.

У 2018 годзе пакаранні былі праведзены ў 20 краінах, гэта 10% ад усяго ліку краін свету, што склала гістарычны мінімум.

Прадстаўнікі ЕЗ падкрэсліваюць, што некаторыя дзяржавы-чальцы Рады Еўропы яшчэ не далучыліся да Пратаколаў № 6 і 13 да Еўрапейскай канвенцыі аб правах чалавека і павінны зрабіць гэта неадкладна. Сярод гэтых дзяржаў – Беларусь.

«Рада Еўропы і ЕЗ у чарговы раз заклікаюць Беларусь адмяніць смяротнае пакаранне і далучыцца да супольнасці нацый, якія вырашылі замяніць помсту чалавечай годнасцю», – гаворыцца ў заяве.

Краіны-назіральнікі ў Радзе Еўропы, якія яшчэ не адмянілі смяротнае пакаранне, заклікаюцца да ўдзелу ў дыялогу пра перашкоды на шляху да адмены, дадалі прадстаўнікі ЕЗ.

Кампанію падтрымала і амбасадарка Швецыі ў Беларусі Крысціна Юханнесан.

У Еўропе Беларусь застаецца адзінай дзяржавай, дзе дагэтуль не быў уведзены мараторый на смяротнае пакаранне. За апошнія 20 гадоў тут расстралялі больш за 400 чалавек.

КА belsat.eu

Стужка навінаў