Еўразвяз вылучыць € 3,5 млн на рэканструкцыю памежнага пераходу Урбаны

Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі і Міністэрства ўнутраных справаў Літвы падпісалі грантавы кантракт аб рэалізацыі праекту міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Мадэрнізацыя пункту памежнага пераходу Урбаны – Сілэнэ (Латвія – Беларусь)». Пра гэта паведамляе Мытны камітэт РБ.

Рэалізацыя праекту распачалася 25 траўня бягучага году. Уклад Еўрапейскага звязу для Рэспублікі Беларусь складзе каля 3,5 мільёнаў еўраў.

За кошт гэтых сродкаў у пункце пропуску «Урбаны» будзе ўсталяваны стацыянарны інспекцыйна-надглядны комплекс, а таксама праведзеная рэканструкцыя і пашырэнне ўчастка дарогі, створаныя дадатковыя палосы руху паміж латвійскім пунктам пропуску «Сілене» і беларускім – «Урбаны».

Памежнікі будуць рэалізоўваць праект супольна з Віцебскай мытняй і Дзяржаўным акцыянерным таварыствам «Дзяржаўная нерухомая маёмасць« (Латвійская Рэспубліка) у межах праграмы трансгранічнай супрацы «Латвія-Літва-Беларусь» 2014-2020 Еўрапейскага інструменту суседства.

Таксама праектам прадугледжаны такія працы, як рэканструкцыя інжынерных камунікацыяў, вылучэнне дарожак для арганізацыі пешага перасячэння мяжы ў абодвух напрамках, удасканаленне інфраструктуры кіравання транспартнымі патокамі.

Беларуская вёска жыла за падаткі з караблёў

СК belsat.eu

Hавiны