Еўразвяз выдзеліць Беларусі 10 млн еўраў на правядзенне рэформаў


Беларусь атрымае з боку ЕЗ 10 мільёнаў еўраў на рэфармаванне розных галінаў права. Праект будзе рэалізаваны Нямецкім агенцтвам па міжнароднай супрацы (GIZ) і Нямецкім фондам па міжнароднай прававой супрацы (IRZ), паведамляе interfax.

Праграма рэформаў распрацаваная пры ўдзеле прадстаўніцтва ЕЗ у нашай краіне, у шчыльнай супрацы з міністэрствам юстыцыі і іншымі ведамствамі з беларускага боку.

«Агульная мэта заключаецца ва ўзмацненні патэнцыялу для правядзення рэформы функцыянавання інстытутаў у сферы вяршэнства права і прадстаўлення судовых паслугаў у Беларусі», – адзначаецца ў абгрунтаванні праекту.

Дзякуючы дапамозе з Захаду ў нашай краіне паўстане новы інтэрнэт-партал для грамадскага абмеркавання законаў. Мяркуецца, што з’явіцца магчымасць, каб рашэнні судоў публікаваліся ў інтэрнэце. Яшчэ адной захадай прадугледжваецца ўдасканаленне заканадаўства аб ахове дадзеных, зʼявіцца заканадаўства аб кіберзлачынствах.

Апрача таго запланаваная мадэрнізацыя сістэмы крымінальнага правасуддзя няпоўнагадовых.

Раней ЕЗ выдзеліў крэдытную лінію Беларусі на фінансаванне прадпрыемстваў малога і сярэдняга бізнесу. На гэтыя мэты выдаткавана 85 мільёнаў еўраў з боку Еўрапейскага інвестыцыйнага банку.

Hавiны
Пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму з ЕЗ можа быць падпісана нават сёлета
2019.11.26 17:48

СК belsat.eu

Стужка навінаў