Еўрапарламент ухваліў візавае пагадненне з Беларуссю


13 траўня Еўрапарламент ухваліў пагадненне з Беларуссю аб вяртанні асобаў, якія ня маюць права знаходзіцца на тэрыторыі ЕЗ, а таксама пагадненне аб спрашчэнні выдачы візаў.

Ухваленне беларуска-еўрапейскага пагаднення аб рэадмісіі падтрымалі 634 дэпутаты (з 751), а «за» візавае пагадненне прагаласавалі 560 членаў Еўрапарламенту.

Беларусь і ЕЗ падпісалі гэтыя дамовы ў студзені 2020 года ў Бруселі. Аляксандр Лукашэнка падпісаў законы аб ратыфікацыі абедзвюх дамоваў 9 красавіка.

Калі ЕЗ і Беларусь абмяняюцца ратыфікацыйнымі нотамі яшчэ ў траўні, то ўжо ў ліпені шэнгенскія візы для беларусаў будуць каштаваць € 35.

  • Пагадненні ўступаюць у сілу ў першы дзень другога месяца пасля абмену нотамі.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў