Большасць дэпутатаў не пагадзіліся ўхваліць дырэктыву аб аўтарскім праве ў інтэрнэце. Паводле экспертаў, яна б магла «забіць» культуру мемаў і парадыйнага кантэнту.
Раней гэтую ініцыятыву ўхваліў Камітэт па прававых пытаннях.
«Я шкадую, што большасць дэпутатаў Еўрапарламента не падтрымалі пазіцыю, якую я прасоўваў разам з Камітэтам па прававых пытаннях. Але гэта частка дэмакратычнага працэсу», – заявіў распрацоўнік праекту дэпутат ад нямецкай Хрысціянска-дэмакратычнага саюзу Аксэль Фос.
Цяпер праект зноў вынесуць на галасаванне на сесіі ў верасні.
Напярэдадні Wikipedia у знак пратэсту закрыла доступ да некалькіх моўных версіях праекту. Пасля завяршэння галасавання ў Еўрапарламенце доступ да іх аднавілі.
ДР belsat.eu