Еўракамісія ўводзіць 30-дзённую забарону на наведванне ЕЗ


Кіраўнік Еўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен.
Фота: Nicolas Landemard / Zuma Press / Forum

Кіраўнік Еўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен заявіла, што ЕЗ уводзіць часовыя абмежаванні на наведванне краінаў Еўразвязу без асаблівай прычыны. Абмежаванне ўводзіцца на 30 дзён. Пра гэта кіраўніца ЕК распавяла ў сваім звароце.

ЕЗ увядзе забарону на ўсе паездкі на сваю тэрыторыю, акрамя неадкладных. Абмежаванне будзе дзейнічаць на працягу 30 дзён, паведаміла кіраўнік Еўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен. Захада скіраваная на тое, каб спыніць распаўсюджванне каронавірусу.

Чакаецца, што захада будзе фармальна зацверджана ў аўторак падчас тэлеканферэнцыі кіраўнікоў дзяржаваў і ўрадаў ЕЗ і ўступіць у сілу з 18 сакавіка.

«Выключэнне будзе зроблена для дыпламатаў, медпрацаўнікоў, даследчыкаў, якія займаюцца праектамі па барацьбе з каронавірусам, транспартнага персаналу, грамадзянаў і рэзідэнтаў ЕЗ, якія вяртаюцца дадому, а таксама іх сем’яў. Першым вынікам такой захады стане спыненне выдачы шэнгенскіх візаў, па існых візах у ЕЗ нельга будзе заехаць з турыстычнымі мэтамі ці іншымі мэтамі, якія не ўваходзяць у спіс выключэнняў», – сказала Урзуля фон дэр Ляен.

Паводле САЗ, агулам ва ўсіх краінах пацверджана 164 837 выпадкаў заражэння, у тым ліку ў Кітаі – 81077, у Італіі – 24747, у Іране – 13983.

Агульны лік памерлых, паводле апошніх звестак, склаў 6470.

СК belsat.eu

Стужка навінаў