Эпідэміёлаг распавёў пра каранцін, маскі і пік эпідэміі каронавірусу ў Беларусі


Сітуацыя з каронавірусам у Беларусі развіваецца імкліва. У пятніцу было плюс 400 хворых, у суботу – плюс 245. Ужо больш за 2 тысячы людзей у краіне маюць пацверджаную каронавірусную інфекцыю.

Hавiны
У Беларусі за содні выявілі 245 новых выпадкаў інфікавання каронавірусам
2020.04.11 11:54

Каментар для нас, на ўмовах ананімнасці, пагадзіўся даць лекар-эпідэміёлаг адной больніц Гарадзенскай вобласці.

– На ваш погляд, ці трэба даваць магчымасць праверыцца на каронавірус усім жадаючым, ці мэтазгодна гэта?

– У звычайнай сітуацыі жаданне ведаць стан свайго здароўя можна толькі вітаць, але ў нашай сітуацыі мы не можам пратэставаць кожнага жадаючага – прынамсі, пакуль што. Усе аналізы на каронавірус адпраўляюцца ў абласны цэнтр: працэдура не самая хуткая і танная атрымліваецца.

– Якія меры можна было б увесці ў Беларусі, каб мінімізаваць колькасць хворых і пры гэтым не нанесці вялікай шкоды эканоміцы?

– Ведаеце, я не эканаміст і я не магу казаць пра наступствы для эканомікі. Агучу выключна сваё меркаванне. Напэўна, было б добра ўвесці каранцін хоць бы ў навучальных установах. Шчыра кажучы, я не разумею чаму гэта яшчэ не зроблена паўнавартасна. Думаю, гэта пытанне часу.

Аб’ектыў
Самаізаляцыю зацвердзілі
2020.04.09 22:28

– Ці трэба ўсім насіць маскі?

– Маскі абавязковыя для медыкаў, для звычайных грамадзянаў – не ўпэўнены. Маску трэба ўмець насіць правільна, бо часта яна стварае эфект памылковай бяспекі, чалавек менш кантралюе свае дзеянні.

Самае важнае – гэта выконваць базавыя патрабаванні: трымаць дыстанцыю і мыць рукі.

– На вашу думку, як будзе развівацца сітуацыя з каронавірусам у Беларусі?

– Складана судзіць, не валодаючы поўнай інфармацыяй з іншых рэгіёнаў. Адно можна сказаць дакладна: калі нічога не мяняць у нашай стратэгіі па стрымліванні эпідэміі, уся сістэма Міністэрства аховы здароўя будзе працаваць толькі на хворых каронавірусам. Я сумняюся, ці атрымаецца нам утрымаць сітуацыю пад кантролем. Трэба ўносіць змены, гэта дакладна.

– Калі ў Беларусі магчымы пік эпідэміі?

– Усё залежыць ад мер якія будзе прадпрымаць Міністэрства аховы здароўя. Рабіць цяпер прагнозы – гэта варажба на кававай гушчы.

Hавiны
Як сшыць маску самастойна? Простая GIF-інструкцыя
2020.04.04 07:00
Стужка навінаў