Эмоцыі і крэдыты прыпынілі падзенне коштаў на новабудоўлі. Ці надоўга?

Наталля
Літоўская
Эксперт па нерухомасці

Сітуацыяй з пітной вадой у Менску занялася Генпракуратураспрос на кватэры асеў, але кошты сталічных новабудоўляў спынілі зніжэнне. Здавалася б, парадокс. Зрэшты, ёсць нескладанае тлумачэнне.

Рынак вельмі адчувальны да навінаў і настрояў. Калі вясной падаражэў долар, патэнцыйныя пакупнікі западозрылі, што наперадзе істотная дэвальвацыя. Грошы на жытло беларусы збіраюць і захоўваюць па-ранейшаму ў валюце, дэвальвацыя па «скарбонцы» не ўдарыла. Але спарадзіла чаканне – цэны будуць падаць, бо так было ўжо не раз. А значыць, той, хто не купіў сёння – ашчадзіў.

Тры тыдні правалу ў продажах – і практычна ўсе забудоўнікі без лішняй рэкламы скінулі цэны на квадратныя метры ў сярэднім на 50-150 долараў.

Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu

Спыненне Беларусбанкам з 1 мая крэдытавання другаснага рынку пакупнікі счыталі як «і на новабудоўлі крэдытаванне можа знікнуць у любы момант». Тыя, хто разважаў над купляй у крэдыт, паспрабавалі як мага хутчэй «заслупаваць» банкаўскія грошы і тым самым падтрымалі попыт наквадратныя метры, якія будуюцца. А значыць, спынілі зніжэнне коштаў.

Нядаўна Нацбанк заявіў аб тым, што зніжае стаўку рэфінансавання. І гэта таксама паўплывае на настроі. «Крэдыты стануць танней, трэба браць» – самая відавочная думка, якая прыходзіць у галаву пакупніку. Працяг думкі такі ж відавочны: «Браць, пакуль даюць».

Што маем

Зараз бачым вынік настрояў – забудоўнікі ўжо тры тыдні як цікавасць да сваіх аб’ектах падтрымліваюць толькі павялічанай колькасцю рэкламы. Фарміруюць у патэнцыйных дольнікаў адчуванне стабільнасці. Цэн у тым ліку.

Яшчэ адзін эмацыйны аспект не істотна, але карэктуе настрой пакупнікоў – пагроза заражэння. Увесну людзі чакалі, калі ўсе з вірусам стане больш-менш зразумела. Больш зразумела не стала, але да чэрвеня народ, мяркуючы з расказаў агентаў па нерухомасці, «прыцярпеўся» да пандэміі як да фону.

Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu

Агенцтва нерухомасці – не апошні гулец на настроях патэнцыйных пакупнікоў, новабудоўляў у тым ліку (ва ўсіх буйных агенцтваў ёсць партнёрскія праграмы з забудоўнікамі). Ім трэба, каб здзелкі адбываліся, істотная іх колькасць, а не тое, зніжаюцца цэны або растуць. Два правальных месяцы на другасным рынку – красавік і май – гэта ўжо занадта. Да канца мая кіраўнікі агенцтваў пачалі даваць інтэрв’ю, у якіх адчуваўся аптымізм: пакупнікі ажывіліся, попыт актывізаваўся і вось-вось дасягне дакрызіснага.

Наколькі гэта адпавядае рэчаіснасці, убачым толькі да сярэдзіны ліпеня, калі НКА падвядзе канчатковыя падлікі. На сайце Нацыянальнага кадастравага агенцтва можна паглядзець прамежкавыя вынікі – на 24 чэрвеня ў Менску здзейсненыя 609 здзелак з кватэрамі. Агенцтвы не хітруюць, актыўнасць у параўнанні з красавіком узрасла, але выніковая лічба наўрад ці дацягне да стандартных для Менску 1000 здзелак за летні месяц.

Пяць кампанентаў, «устаканіванне» сітуацыі з доларам, невялікае зніжэнне цаны, «звычка» да пандэміі, інфармацыйныя ўкіды ў стылі «усё пабеглі і табе пара бегчы», а галоўнае, перманентная пагроза згортвання крэдытавання сыгралі так, як сыгралі. Людзі, якія адклалі попыт, аднавілі вывучэнне прапановы на першасным рынку. Пакуль гэта быў не столькі шопінг, колькі «зырынг». Але патэнцыйныя пакупнікі, якім не хапае 20-30 тысяч долараў, хутчэй за ўсё пастараюцца ўступіць у будаўніцтва да жніўня, пасля якога – поўная невядомасць. А значыць, летам у забудоўнікаў будуць нядрэнныя продажы, пры такім раскладзе не варта чакаць другой хвалі зніжэння коштаў.

Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu

Два сцэнары да зімы: нядрэнны і сумны

На жаль, прагнозы сапраўды сканчаюцца 9-м жніўня. Далей – толькі сумневы, ніякай канкрэтыкі.

Можна разгледзець два сцэнары. Пры першым крэдытаванне новабудоўляў захоўваецца і пасля 9 жніўня. Кошты будуць зніжацца паступова, услед за падзеннем эканамічнага аптымізму грамадзянаў. Распачатыя і прададзеныя праекты будуць дабудоўвацца. А вось новых прапановаў будзе мала.

Другі сцэнар сумны – крэдытаванне рэзка зхлопваецца. Рынак у такім выпадку спыніцца, а за прыпыненнем пачнецца імклівае зніжэнне коштаў. Забудоўнікі замарозяць вывад новых праектаў на нявызначаны тэрмін. Частка нераспраданых новабудоўляў могуць ператварыцца ў даўгабуды. І сотні дольнікаў, што заскочылі ў апошнюю хвіліну крэдытавання, вельмі рызыкуюць.

Так што калі вы ў ліку тых, хто хоча паспець узяць крэдыт, варта ўлічваць гэты сцэнар і выбіраць надзейных забудоўнікаў і праекты з высокай ступенню гатовасці. Восень блізіцца.

«Сумны» сцэнар выгадны толькі тым, хто хоча набыць кватэру ў гатовай (ці амаль гатовай) новабудоўлі і ўжо цяпер мае на руках усю неабходную суму. Да зімы зможа выбраць нешта лепшае, чым цяпер.

Чытайце іншыя тэксты аўтара:

Меркаванне аўтараў можа не супадаць з пазіцыяй рэдакцыі.

Больш матэрыялаў