Эліта беларускай навукі працягвае скарачацца


Структура персаналу, занятая навуковымі даследаваннямі і распрацоўкамі ў Беларусі, у апошнія гады практычна нязменная: даследчыкі – 65 %, тэхнікі – 6,2 %, дапаможны персанал – 28,8 %, паведамляе Белстат. Пятая частка ўсіх даследчыкаў мае навуковую ступень. У агульнай колькасці жанчыны складаюць жанчыны каля 40 % ад усіх даследчыкаў (дактары навук – 19,2 % і кандыдаты навук – 40,5 %).

Маладыя людзі ва ўзросце да 29 гадоў (уключна) склала 22,6 % ад агульнай колькасці даследчыкаў.

У прафесійнай структуры навуковых кадраў пераважаюць спецыялісты ў галіне тэхнічных і натуральных навук.

У 2018 годзе 27,4 тысячаў чалавек у 455 арганізацыях займаліся навуковымі даследаваннямі і распрацоўкамі.

Разам з тым, як паведамляе Thinktanks.by, па дадзеных статбюлетэняў «Аб навуковай і інавацыйнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь у 2017 годзе», з 645 дактароў навук, якія праводзілі даследаванні ў Беларусі, 522 мелі ўзрост старэйшы за 60 гадоў. Пры гэтым больш за траціну ўсіх дактароў навук перасягнулі 70-гадовы ўзрост.

Таксама ў беларускай навуцы працягваецца агульнае скарачэнне эліты навуковых кадраў. У 2018 годзе ступень доктара навук з дзейсных даследчыкаў у Беларусі мелі 626 чалавек, кандыдата навук – 2829 чалавек. Для параўнання: у 2013 годзе ў Беларусі даследаваннямі займаліся 719 дактароў навук і 3071 кандыдатаў навук, а ў 2001 годзе – 831 доктар і 3693 кандыдаты навук.

Hавiны
Супрацоўнікі газеты «Навука»: «Мы працуем у штатным рэжыме»
2018.08.07 13:58

СК belsat.eu

Стужка навінаў