Эксперты падлічылі, колькі грошай страціць Беларусь ад падатковага манеўра


Эксперты даследчага цэнтру Інстытуту прыватызацыі і менеджменту прыйшлі да высновы, што агульныя бюджэтныя страты Беларусі ў выніку падатковага манеўра за 2019-2024 гады складуць $ 9, 282 млрд. Гэтыя дадзеныя былі агучаныя 6 снежня на прэзентацыі прагнозу макраэканамічнага развіцця Беларусі.

Нагадаем, падатковы манеўр, які сёлета пачала рэалізоўваць Расея, прадугледжвае паэтапнае абнуленне экспартных мытаў на нафту пры адначасовым павышэнні падатку на здабычу карысных выкапняў. У выніку з 2024 года Беларусь будзе закупляць сыравіну за сусветныя кошты і пазбавіцца перавагі над канкурэнтамі па-за межамі ЕАЭС.

Страты ўключаюць у сябе сябе зніжэнне даходаў ад «ператаможкі» і даходаў ад экспарту нафты ды нафтапрадуктаў. Страты будуць з кожным годам толькі расці. Напрыклад, паводле экспертаў ІПМ, зніжэнне даходаў бюджэту сёлета складзе толькі $ 202,3 млн, а ў наступным ужо $ 968,5 млн. Пры цане на нафту на ўзроўні 60 долараў за барэль да 2024 года штогадовае зніжэнне даходаў бюджэту Беларусь адносна ўзроўню 2018 года дасягне больш за $ 1,5 млрд.

Паводле ІПМ, сумарныя страты бюджэту Беларусі складуць:

  • у 2019 годзе – $ 1009,7 млн.
  • у 2020 годзе – $ 1362,9 млн.
  • у 2021 годзе – $ 1344,1 млн.
  • у 2022 годзе –$ 1612,7 млн.
  • у 2023 годзе – $ 1858,9 млн.
  • у 2024 годзе – $ 2093,9 млн.
Табліца стратаў бюджэту Беларусі паводле экспертаў ІПМ. Крыніца – research.by

Летась міністр фінансаў Беларусі Максім Ермаловіч заявіў, што агульныя страты бюджэту краіны ад падатковага манеўру з 2019 да 2024 года могуць дасягнуць $ 8–12 млрд. Менск хоча атрымаць ад Масквы кампенсацыю за падатковы манеўр, але расейскі бок на гэта пакуль не пагадзіўся.

Hавiны
Сусветны банк пагоршыў прагноз для Беларусі праз падатковы манеўр
2019.11.28 11:24

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў