Экс-старшыню Пухавіцкага райвыканкаму судзяць за хабарніцтва


Пачаўся працэс над былым старшынём Пухавіцкага райвыканкаму Сяргеем Ленкаўцом за атрыманне хабараў, у тым жа вінавацяць былога дырэктара інстытуту па бульбаводстве і плодаагародніцтве Сяргея Турко. Бізнесовец Іван Гумоўскі праходзіць па справе за дачу хабару, піша TUT.by

Дзяржабвінаваўца адзначыў, што хабары перадавалі сістэматычна, каб сельгаспрадпрыемствы разлічыліся перад прыватнымі фірмамі за пастаўленую прадукцыю і пакрылі пазыкі.

22 кастрычніка 2018 года сілавікі затрымалі ўсіх трох фігурантаў, пад вартай абвінавачаныя правялі каля году, сёння ў суд яны прыйшлі самі, бо знаходзяцца ўжо не пад вартай.

Былы дырэктар Навукова-практычнага цэнтру НАН Беларусі па бульбаводстве і плодаагародніцтве Сяргей Турко цяпер пад хатнім арыштам. У судзе ён распавёў, што праходзіць лячэнне ў сувязі з анкалогіяй. Суд прыняў рашэнне вылучыць ягоную справу ў асобную вытворчасць, так што працэс у дачыненні да Турко адновіцца пасля таго, як ён пройдзе лячэнне.

Сяргей Ленкавец амаль тры гады ўзначальваў Пухавіцкі райвыканкам. Да гэтага шэсць гадоў быў старшынём Бярэзінскага райвыканкаму.

Паводле версіі следства, Ленкавец, калі быў старшынём Пухавіцкага райвыканкама, сістэматычна атрымліваў хабар, па першым эпізодзе – 1440 долараў за тое, што аддаваў указанні кіраўнікам сельгаспрадпрыемстваў раёна праводзіць аплату за пастаўленую прадукцыю, пагашаць запазычанасць перад фірмай, якая папярэдне «разлічылася» з чыноўнікам. Пасля перададзенага ў два этапы хабару гэтая прыватная кампанія атрымала больш за 67 тысяч рублёў за сваю працу.

Па другім эпізодзе Ленкавец атрымаў амаль 14,5 тысячы рублёў ад бізнесоўца Івана Гумоўскага, які, сярод іншага, кіраваў фірмай «Пухавіцкі аграпрадукт».

Hавiны
Экс-мэру Браслава прысудзілі 10 гадоў калоніі, ягонай жонцы – 4 гады
2020.05.19 20:36

Як адзначана ў абвінавачванні, Гумоўскі ў кастрычніку 2017 года прапанаваў Ленковцу рэгулярна даваць хабар за тое, што прадпрыемствы раёну будуць своечасова разлічвацца з кампаніямі, падкантрольнымі Гумоўскаму, а таксама гасіць даўгі. Па некаторых дамовах гэтыя даўгі перавышалі 20-30 тысяч рублёў. Следства палічыла не толькі перадачу грошай як хабар, але і тое, што старшыні райвыканкаму бясплатна запраўлялі машыну.

Сяргей Ленкавец віну прызнаў цалкам. Іван Гумоўскі заявіў у судзе, што прызнае сябе вінаватым часткова.

КА belsat.eu

Стужка навінаў