Экс-прэзідэнтку Паўднёвай Карэі адправілі ў турму на 24 гады


Суд прызнаў былую прэзідэнтку Паўднёвай Карэі Пак Кын Хе (кіравала краінай з 2013 па 2017 год) вінаватай у хабарніцтве і ў перавышэнні службовых паўнамоцтваў.

Пак Кын Хе прысудзілі да 24 гадоў турмы, хоць пракуратура прасіла для палітыка 30 гадоў пазбаўлення волі.

Карупцыйны скандал распачаўся два гады таму з публікацыяў у СМІ, у якіх паведамлялася аб фактычнай куплі буйнымі карпарацыямі падтрымкі ўрада. Грашовыя сродкі для подкупу пералічваліся ў фонды, створаныя сяброўкай экс-прэзідэнта краіны – Чхве Сун Сіль. Яе лічылі ўплывовым ценявым палітыкам, якая выкарыстала свае вялікія сувязі, атрымліваючы буйную выгаду для сябе.

Імпічмент Пак Кын Хе быў абвешчаны летась ў сакавіку, пазней яе затрымалі.

ІІ, belsat.eu, паводле Euronews

Стужка навінаў