Па патрабаванні пракуратуры пакаранне былому намесніку старшыні Светлагорскага райвыканкаму павялічана з 3,5 да 5 гадоў калоніі. Рашэнне прыняў суд апеляцыйнай інстанцыі.
Улетку 2018 года Светлагорскі раённы суд прызнаў чыноўніка вінаватым у крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, атрыманні хабараў у буйным памеры і перавышэнні ўлады. Яму было прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на 3,5 гады, штрафу і канфіскацыі маёмасці. Таксама мужчына на карысць дзяржавы мусіў выплаціць суму атрыманага злачынным шляхам даходу.
Аднак пракуратура Светлагорскага раёна палічыў пакаранне празмерна мяккім і апратэставала прысуд. На думку пракурора, чыноўнік здзейсніў «небяспечныя карупцыйныя злачынствы, якія падрываюць асновы і аўтарытэт дзяржорганаў». Пры гэтым асуджаны кампенсаваў толькі 8,5% ад агульнай сумы незаконна атрыманага даходу ў Br23 тыс.
У выніку суд павялічыў тэрмін пакарання да 5 гадоў у калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Імя экс-чыноўніка не называецца, але імаверна гаворка ідзе пра Віталя Тукача. Сярод іншага, былога намесніка старшыні раёну абвінавачвалі ў тым, што ён за кошт бясплатна атрымліваў паліва і агародніну з мясцовага прадпрыемства, а таксама за кошт прадпрыемстваў раёну ўсталяваў на асабістым падворку металічнаю браму.