Экс-дэпутатка Канапацкая заявіла пра намер стаць адзіным кандыдатам ад апазіцыі


Былая дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Беларусі Ганна Канапацкая заявіла, што мае намер стаць адзіным кандыдатам ад апазіцыі на прэзідэнцкіх выбарах. Ганна Канапацкая прыме ўдзел у праймарыз, пра што яна напісала ў сваім Facebook.

«Я прыняла рашэнне – іду на праймарыз. Прапаноўваю вам азнаёміцца з «Асноўнымі тэзісамі праграмы ўдзельніка праймарыз па вылучэнні адзінага кандыдата на прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Ганны Канапацкай», – адзначыла Ганна Канапацкая.

27 студзеня шэраг апазіцыйных структураў (Рух «За Свабоду», АГП, БСДП, партый БХД і БНФ) правялі супольную прэс-канферэнцыю, падчас якой абвясцілі пра пачатак працэдуры абрання адзінага кандыдата ў прэзідэнты.

Аб’ектыў
Прэзідэнцкія выбары 2020. Хто збіраецца ў прэзідэнты?
2019.08.06 21:29

Агульны кандыдат будзе абраны паводле чатырох складнікаў: галасавання падчас паездак у рэгіёнах (30 балаў), галасавання ў інтэрнэце (30 балаў), галасавання на выніковым Кангрэсе дэмсілаў (30 балаў). Яшчэ 10 балаў падтрымання размяркуюць паміж удзельнікамі структуры, якія арганізоўваюць працэдуру.

Прыняць удзел у праймарыз можна як ад рэспубліканскай арганізацыі, так і прадставіўшы наяўнасць каманды з 200 актывістаў. Кожны з удзельнікаў робіць унёсак у эквіваленце 500 еўраў для арганізацыі праймарыз. Сродкі пойдуць на паездкі па рэгіёнах, арганізацыю Кангрэсу дэмакратычных сіл і стварэнне платформы для галасавання.

Тэрмін падачы заявак на праймарыз завяршаецца 16 лютага.

Прэзідэнцкія выбары павінны адбыцца ў 2020 годзе, не пазней за жнівень.

Hавiны
Апазіцыйныя камуністы пачалі сваю прэзідэнцкую кампанію
2020.02.09 18:01

СК belsat.eu

Стужка навінаў