Экс-амбасадар Расеі ў Беларусі Сурыкаў лічыць, што Лукашэнка чарговы раз пераможа на прэзідэнцкіх выбарах


Былы амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў вярнуўся на малую радзіму ў Барнаул. Дыпламат распавёў, што яму прапаноўвалі застацца ў Менску. Але Сурыкаў не прыняў гэтую прапанову.

«Дома ў Беларусі ў мяне няма. Хоць прапанова застацца была – проста жыць. Працаваць я ўжо больш не збіраўся. Але я не застаўся там. Я вырас у Алтайскім краі, тут карані маіх дзяцей. Для мяне гэта дом», – распавёў Аляксандр Сурыкаў у інтэрв’ю выданню altapress.ru.

«Не ў паганскім Кітаі»: аб агульных мэтах Расеі і Беларусі

«Расея падпісала дамову пра стратэгічнае партнёрства з Еўропай да 2008 года. Але потым здарыліся падзеі ў Грузіі. Пачалі зноў над ім працаваць, але перашкодзілі падзеі на Украіне. Але Расея выступае за тое, каб аднавіць гэты стратэгічны дакумент. Бо мы бліжэй да еўрапейскай супольнасці з пункту гледжання паходжання і ладу жыцця. І Беларусь гэтак жа. Наша галоўная задача – аднавіць адносіны з Еўразвязам, як і ў Беларусі. Справа ў часе. Вы, што, нас бачыце ў паганскім Кітаі, ці што? Не».

«Ёсць яшчэ порах»: пра будучыню Лукашэнкі

«Я ўпэўнены, што ў 2020 годзе Аляксандр Рыгоравіч пойдзе на выбары і практычна ўпэўнены, што ён на іх пераможа. Няма зараз раўназначнай фігуры. Вядома, пытаннем змены прэзідэнта прыйдзецца займацца, але за гарызонтам 2020 года. Лукашэнка, увогуле, нават маладзейшы, чым Уладзімір Уладзіміравіч у нас. Ёсць яшчэ порах».

ВІДЭА
«Расея праглыне Беларусь, а Лукашэнка ўцячэ». У Кіеве абмеркавалі лёс нашай краіны
2018.12.28 09:37

СК, belsat.eu

Стужка навінаў