Экс-амбасадар Расеі ў Беларусі Міхаіл Бабіч з'ехаў з Менску


Былы амбасадар Расеі ў Беларусі Міхаіл Бабіч ужо пакінуў Менск. Пра гэта паведамляюць «РИА Новости» са спасылкай на дыпмісію. У дыпмісіі ўдакладнілі, што экс-пасол пакінуў Беларусь на днях.

Пры гэтым, у амбасадзе адказалі, што да прыбыцця ў Менск новага амбасадара кіраўніком дыпмісіі з’яўляецца часовы павераны ў справах Уладзімір Андрэеў.

Прэзідэнт Уладзімір Пуцін вызваліў Бабіча ад пасады пасла Расеі ў Беларусі 30 красавіка. Паводле крыніц РБК, прычынай яго адстаўкі сталі скаргі з боку кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

На пасадзе Бабіча заменіць кіраўнік камітэту Савету Федэрацыі РФ па эканамічнай палітыцы Дзмітрый Мезенцаў. Адметна, што перад прызначэннем Пуціным Мезенцава МЗС Расеі не запытваў у Менска агрэман.

Меркаванні
Развітанне з «гаўляйтэрам» і новая місія Бабіча
2019.05.07 13:35

СК belsat.eu

Стужка навінаў