Эканаміст: Зачыненне беларускай мяжы не будзе балючым для эканомікі краіны

У Міністэрстве аховы здароўя лічаць, што найбольш рацыянальнай і эфектыўнай захадай для Беларусі з’яўляецца каранцінны кантроль на мяжы. Уладзімір Каранік чарговы раз гэта агучыў падчас сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам, паведамляе БелТА.

Міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік і раней выказваў меркаванне, што эпідэміялагічная сітуацыя ў нашай краіне пад кантролем, падставаў зачыняць межы няма. Такое ж меркаванне агучыў і Аляксандр Лукашэнка.

У сваю чаргу шэраг краінаў у свеце абмежавалі перамяшчэнне грамадзянаў, каб спыніць распаўсюджванне каронавірусу. Пры гэтым адзначаецца, што закрыццё мяжы цягне за сабою дадатковыя матэрыяльныя рэсурсы.

Каронавірус у Польшчы. З паліцаў знікае туалетная папера

Вадзім Іосуб, старшы аналітык «Alpаri», лічыць, што для Беларусі закрыццё мяжы не прынясе істотных наступстваў для эканомікі.

«Закрыццё мяжы для любой краіны – даволі балючая захада. Але нашмат больш стратаў будзе для Італіі, напрыклад, чым для Беларусі. Бо там турызм прыносіць грошы. У Беларусі будзе зніжэнне дзелавой актыўнасці, хаця і ў гэтым плане мы не лідары. Таму для нашай краіны закрыццё мяжы не будзе такой балючай захадай як для развітых краінаў», – распавёў «Белсату» Вадзім Іосуб.

 

Пасля заявы Трампа кошты на нафту абваліліся

Іншая справа – калі мяжу закрывае такая краіна як ЗША, ці Італія. Гэтак, пасля заявы прэзідэнта ЗША Доналда Трампа пра абмежаванне ўезду ў краіну грамадзянам ЕЗ, фондавыя рынкі пайшлі ўніз, абваліліся на 4 % кошты на нафту. Цяпер эканамісты не могуць дакладна сказаць, якія эканамічныя наступствы прынясе гэтае палітычнае рашэнне.

«Калі казаць пра фондавыя рынкі, то яны залежаць ад дынамікі распаўсюду каронавірусу. Таму чым больш будзе заражэнняў, тым большая будзе паніка, тым большае падзенне», – кажа Вадзім Іосуб.

Доналд Трамп абвесціў, што ЗША на месяц закрываюць паездкі з Еўропы

Паводле аналітыка, сітуацыя на рынках змяняецца не тое, што кожны дзень, але нават на працягу дня.

«Што да нафты – то таксама кожны дзень прыходзяць новыя лічбы пра планы здабычы нафты. Гэтак, шэраг краінаў, якія здабываюць нафту, заявілі пра намер павялічыць здабычу. Па меры паступлення новых заяваў дынаміка коштаў пойдзе ўніз. На падзенне фондавых рынкаў рэгулятары адрэагавалі, нехта адрэагуе ў бліжэйшы час. Таму таксама прагноз на тыдзень зрабіць немагчыма», – распавёў Вадзім Іосуб.

Відавочна, што падзенне коштаў на нафту пойдзе не на карысць для эканомікі Расеі. Абвал коштаў на сыравіну прывёў да падзення курсаў расейскай валюты.

«Калі расце курс долара, насельніцтва бяднее. А вось экспарцёры наадварот задаволеныя ад зніжэння курсаў. Таму абвалу чакаць там не выпадае. У Расеі даволі вялікі аб’ём ЗВР. Пагаршэнне будзе, але не катастрафічнае. Вядома, як і ва ўсім свеце, у Расеі падаюць кошты акцыяў, таму, верагодна, некаторыя страцяць даволі шмат», – кажа Вадзім Іосуб.

Рубель, нафта і каронавірус. Што адбываецца і што рабіць далей – тлумачыць Арцём Тарчынскі

Што беларусам рабіць з сваймі зберажэннямі

Што да курсу беларускага рубля, то, паводле аналітыка, для асаблівых хваляванняў падставаў няма. Але вось парады, як не страціць свае зберажэнні.

«На дзіва з беларускай валютай асаблівых ваганняў няма. Цікава, што моцны рух быў у панядзелак 9 сакавіка, калі курс долара вырас на 5 %. Але пазней курс беларускага рубля пачаў умацоўвацца. І нават нягледзячы на тое, што кошты на нафту падаюць, беларускі рубель умацоўваецца. Таму самым аптымальным цяпер будзе падзел сваіх зберажэнняў на розныя валюты. Аптымальна трымаць некаторую частку сваіх сродкаў у беларускіх рублях на дэпазітах, другую палову падзяліць на долары і еўра і перастаць нервавацца на штодзённыя такія ваганні», – дае парады Вадзім Іосуб.

Каронавірус у суседзяў Беларусі. Каранцін ува Украіне і паліцэйскі кантроль за хворымі ў Польшчы

СК belsat.eu

Hавiны