Эка-актывісты паставілі на прыпынку «Тупік» аўтобус, запоўнены пластыкавым смеццем. Фотафакт

Цягам тыдня ўстановы, якія размяшчаюцца па вуліцы Кастрычніцкай у сталіцы краіны, выкідваюць больш за 20 000 пластыкавых бутэлек. Эка-актывісты запоўнілі такім аб’ёмам смецця рэтра-аўтобус.

Фота: Таццяна Уласенка / Belsat.eu
Фота: Таццяна Уласенка / Belsat.eu

Каля аўтобуса, які запоўнілі да самага верху бутэлькамі з пластыку, актывісты ўсталявалі адмысловы прыпынак – «Тупік» (вул. Кастрычніцкая). На знаку эколагі ўказалі, што беларусы цягам году выкідваюць ажно мільярд пэт-бутэлек і нагадваюць, што пластык раскладаецца цягам 500 гадоў.

Эколагі падчас акцыі пераконвалі мінакоў, што лепей карыстацца экалагічным посудам, смецце варта сартаваць. Акрамя таго прадстаўнікі «Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў» і руху «Мэта 99» падзяліліся планамі, як у бліжэйшыя два тыдні збіраюцца рабіць Кастрычніцкую вуліцу свабоднай ад пластыку.

Беларусы гатовыя адмовіцца ад аднаразовага посуду і пластыкавых пакетаў

 

Раней у верасні эка-актывісты зладзілі акцыю «Покед пакет». У межах гэтага мерапрыемства стварылі ў Менску басейн з пластыкавага смецця.

У Менску правялі акцыю супраць пластыкавых пакетаў

 

СК belsat.eu

Hавiны