Віктар і Эдуард Бабарыка – у СІЗА КДБ


Дзяўчына Эдуарда Бабарыка Аляксандра Зверава паведаміла, што ён знаходзіцца ў СІЗА КДБ і абвінавачваецца ва ўхіленні ад выплаты падаткаў. Там жа знаходзіцца сам патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты.

Пра гэта яна напісала ў сваім Facebook.

Только что со мной связался дежурный из ДФР и сообщил, что Эдик находится в СИЗО КГБ. Его обвиняют по статье «уклонение от уплаты налогов».

Opublikowany przez Aleksandrę Zverevą Czwartek, 18 czerwca 2020

«Толькі што са мной звязаўся дзяжурны хтосьці [з ДФР КДК] і паведаміў, што Эдзік знаходзіцца ў СІЗА КДБ. Яго абвінавачваюць па артыкуле «ухіленне ад выплаты падаткаў», – распавяла дзяўчына.

Эдуард Бабарыка – кіраўнік ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі.

Як паведамляе TUT.by, Віктар Бабарыка таксама знаходзіцца ў СІЗА КДБ. Афіцыйна ягонае месцазнаходжанне КДК не называў.

Hавiны
КДК: Віктар Бабарыка затрыманы як «арганізатар супрацьпраўнай дзейнасці»
2020.06.18 17:15

КА belsat.eu

Стужка навінаў