ЕБРР выдзеліў «Банку Дабрабыт» 11 мільёнаў рублёў для падтрымання бізнесу


Чарговы банк у Беларусі зоймецца падтрыманнем малога і сярэдняга бізнесу. «Банк Дабрабыт» атрымаў крэдытную лінію ў памеры 11 мільёнаў рублёў з боку Еўрапейскага банку рэканструкцыі і развіцця, паведамляе БелТА.

Крэдытнае пагадненне падпісана ў Менску падчас візіту першага віцэ-прэзідэнта ЕБРР Юргена Рыгтэрынка. Паведамляецца, што крэдыты ў беларускіх рублях дазволяць малому і сярэдняму бізнесу пазбегнуць валютнай рызыкі і прадугледжваюць больш працяглыя тэрміны пагашэння ў параўнанні з іншымі крэдытамі, што існуюць на рынку.

23 лістапада падобная крэдытная лінія з такой жа самай мэтай была выдзелена і «Беларусбанку». Еўрапейскі інвестыцыйны банк выдзеліў «Беларусбанку» крэдыт у памеры 85 млн еўраў для фінансавання суб’ектаў малога і сярэдняга бізнесу.

Hавiны
«Замест паходу ў тэатр». Школьнік арганізоўвае лекцыі і канферэнцыі для падлеткаў пра бізнес
2019.10.27 12:53

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў