ЕБРР прадказвае моцнае падзенне ВУП Беларусі


Эканомікі ўсіх рэгіёнаў Еўрапейскага банку рэканструкцыі і развіцця могуць скараціцца сёлета праз каронавірус у сярэднім на 3,5 %, але ў 2021 годзе прырост складзе 4,8 %. Пра гэта гаворыцца ў справаздачы ЕБРР.

ЕБРР мяркуе, што ВУП Беларусі ўпадзе ў 2020 годзе на 5 % (ранейшы прагноз быў 1,2%), у 2021 годзе прырост чакаецца на ўзроўні 3,5 %.

Hавiны
З пачатку году часнык і цыбуля ў Беларусі падаражэлі на 75 %
2020.05.13 09:41

У суседніх з Беларуссю краінах найбольшае падзенне ВУП у 2020 годзе чакаецца ў Літве ды Латвіі – на 7 %, але там сама, як і ва Украіне, чакаецца найвялікшы прырост у 2021-м – на 5 %.

Змяненне ВУП у Беларусі і суседніх краінах паводле прагнозу ЕБРР

2020 год 2021 год
Беларусь -5 % +3,5 %
Латвія -7 % +5 %
Літва -7 % +5 %
Польшча -3,5 % +4 %
Расея -4,5 % +4 %
Украіна -4,5 % +5 %

 

МГ belsat.eu

Стужка навінаў