Дзясяткі самалётаў, што прылятаюць ў Нацыянальны аэрапорт, затрымліваюцца ў сувязі з туманам


Праз шчыльны туман дзясяткі авіярэйсаў, што прыбываюць у Нацыянальны аэрапорт Менск, затрымліваюцца. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на онлайн-табло аэрапорту.

Час затрымання самалётаў на шэраг авіярэйсаў складае ад 20 хвілінаў да 4 гадзінаў. Ужо спазніліся рэйсы з Кіева, Масквы, Кішынэва, Санкт-Пецярбургу і іншых напрамкаў.

«Нацыянальны аэрапорт працуе ў штатным рэжыме – ён адкрыты для прыёму і адпраўкі паветраных судоў. Пры гэтым існыя ўмовы надвор’я (густы туман) уносяць пэўныя карэктывы ў расклад палётаў», – адзначыла прэс-сакратар аэрапорту Раміна Саматханава.

Некалькі рэйсаў вымушаныя былі правесці пасадкі на запасным аэрапорце ў Гомлі.

Белгідрамет на 25 і 26 кастрычніка аб’явіў жоўты ўзровень небяспекі праз туман.

Hавiны
У менскім аэрапорце ўсталявалі новыя крыніцы электрычнасці пасля вераснёўскіх блэкаўтаў
2019.10.01 14:29

СК belsat.eu

Стужка навінаў