Дзясяткі асобаў пацярпелі праз выбух на заводзе ў расейскім Дзяржынску


У цэху вытворчасці трацілу на прадпрыемстве «Крышталь» гораду Дзяржынску, што пад Ніжнім Ноўгарадам, адбыўся выбух. Паволе прадстаўніка рэгіянальнага ўпраўлення МНС, пажар, які ўзнік у выніку выбуху, распаўсюдзіўся на плошчу каля 100 квадратных метраў. Разбураны адзін адміністрацыйны будынак. Паводле іншых звестак, выбухаў было два, піша DW.COM.

Колькасць пацярпелых у выніку здарэння склала каля 40 асобаў, двое прапалі без вестак. Прэсавая служба абласнога ўраду заявіла, што «пагрозы забруджвання паветра пасля надзвычайнага здарэння ў Дзяржынску няма». Пра пагрозу для людзей на прадпрыемстве таксама не паведамляецца.

Прычынай выбуху, па словах суразмоўцы «Интерфакс», стала парушэнне тэхналагічнага працэсу. Ёсць небяспека, што могуць адбыцца новыя выбухі, сказала крыніца РИА Новости.

У прэс-службе адміністрацыі Дзяржынску адзначаюць, што паводле папярэдніх звестак, эпіцэнтр выбуху знаходзіўся ў цэху палімераў. Ананімная крыніца «Интерфакс» паведамляе, што ў памяшканні, дзе адбыўся выбух, вырабляліся фугасныя авіябомбы і кампаненты да іх. Там жа, па словах крыніцы, захоўваліся боепрыпасы.

Hавiны
Салдатаў, якія пацярпелі ад выбуху гранаты ў Печах, выпішуць праз тыдзень
2019.03.15 10:35

СК belsat.eu

Стужка навінаў