Дзяржкантроль перадаў «справу прафсаюзаў» у Следчы камітэт


Генадзь Фядыніч і Ігар Комлік па-ранейшаму застаюцца ў статусе падазраваных па крымінальнай справе аб фактах ухілення ад сплаты падаткаў у 2011 годзе.

8 жніўня Дэпартамэнт фінансавых расследаванняў Камітэту дзяржкантролю перадаў справу ў Следчы камітэт па Менску.

Прававы інспектар незалежнага прафсаюзу РЭП Юры Белякоў мае намер падаць скаргу ў пракуратуру і запатрабаваць, каб вярнулі канфіскаваную тэхніку і дакументы.

Нагадаем, 2 жніўня ў офісе РЭП у Менску адбыўся ператрус, быў выкліканы на допыт старшыня РЭП Генадзь Фядыніч і шэраг супрацоўнікаў прафсаюзу, а таксама затрыманы бухгалтар Ігар Комлік. Ён дагэтуль знаходзіцца пад вартай у СІЗА №1.

11 жніўня сканчваецца 10-дзённы тэрмін, калі следчыя могуць або закрыць справу, або высунуць падазраваным абвінавачванні.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў